Ва Украіне затрымалі старшыню Вярхоўнага суда — СМІ

Усевалад Князеў / sud.ua
Усевалад Князеў / sud.ua

Ва Украіне Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) і Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро (НАБУ) выкрылі "маштабную карупцыю" ў Вярхоўным судзе. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на прэс-службу САП.

Праваахоўнікі заяўляюць пра хабар, які атрымалі кіраўніцтва і суддзі Вярхоўнага суда.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Сяргей Лешчанка паведаміў, быццам у старшыні Вярхоўнага суда Усевалада Князева выявілі хабар у 2,7 мільёна долараў. Шэраг украінскіх СМІ паведамілі пра затрыманне Князева.

Паводле некаторых звестак, грошы старшыня ВС атрымліваў за рашэнне суда на карысць бізнэсоўца Канстанціна Жавагі. ВС пакінуў ягоным кампаніям 40,19% акцый Палтаўскага горна-ўзбагачальнага камбіната Ferrexpo. Ператрусы нібыта адбываюцца яшчэ ў 18 суддзяў ВС Украіны, якія слухалі гэтую справу.

Князеў займае пасаду старшыні ВС з 1 снежня 2021 года. Суддзёй ён пачаў працаваць з 2013 года. А з 2017 года быў на пасадзе суддзі касацыйнага адміністрацыйнага суда ў складзе Вярхоўнага Суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі