Ва Украіне затрыманая ўзброеная расійская шпіёнка (фота)
23-гадовая Марыя Каляда — грамадзянка Расіі. Ва Украіну яна прыехала з заданнем дэстабілізацыі сітуацыі.
Паводле слоў жанчыны, гэта было яе дзевятае "падарожжа" ва Украіну. У Херсоне яна з'явілася 4 красавіка ды за некалькі дзён правяла шматлікія сустрэчы з кіраўнікамі і актывістамі мясцовых прарасійскіх груп. Каляда прызналася, што ўдзельнічала ў спробе штурму 7 красавіка Мікалаеўскай дзяржадміністрацыі ды параніла траіх чалавек стрэламі з траўматычнага пісталета, пераробленага пад стральбу баявымі патронамі.
Як паведамляе УНІАН, украінскія спецслужбы знайшлі расійскую шпіёнку ў Херсонскай вобласці. Яны зафіксавалі яе даклад куратару ў Расіі пра наяўнасць у "актывістаў" самаробных выбуховых прыстасаванняў у "неабмежаванай колькасці" ды пра запланаванае атрыманне стралковай зброі. Дзве падрыхтаваныя дыверсійныя групы Марыя Каляда збіралася адправіць у Данецк для ўдзелу ў "масавых беспарадках".
Ва Украіне злавілі дыверсанта, які планаваў захоп Кахоўскай ГЭС
Фота з сацыяльных сетак.