Ва Украіне заявілі, што вагнераўцы шукаюць беларусаў, гатовых ваяваць
Вагнераўцы і беларускія вайскоўцы / Telegram
Украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву заявіў, што ПВК "Вагнер" шукае навабранцаў у Беларусі. Ад іх патрабуецца гатоўнасць ваяваць. У размовах гаворка ідзе пра ўдзел у баявых дзеяннях супраць суседніх краін. Згадваюцца Польшча і Літва.
Днямі стала вядома, што ПВК "Вагнер" рыхтуецца наймаць байцоў у Беларусі. А пакуль вагнераўцы ўдзельнічаюць у трэніроўках беларускіх вайскоўцаў і байцоў унутраных войскаў.
Украінскі вайсковы эксперт Аляксей Арастовіч лічыць, што пагрозы ігнараваць не варта, паколькі яны могуць стаць рэальнасцю. У найгоршым выпадку вагнераўцаў, замаскаваных пад мігрантаў, можа цікавіць не Польшча, а Літва і Латвія, не выключае ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.