Вагнераўцы пачынаюць займацца з унутранымі войскамі Беларусі

Дзмітрый Балаба, Мікалай Карпянкоў, камандзіры "Алмаза", САХРу, в/ч 3214 і вагнераўцы / Telegram
Дзмітрый Балаба, Мікалай Карпянкоў, камандзіры "Алмаза", САХРу, в/ч 3214 і вагнераўцы / Telegram

Вагнераўцы пачынаюць займацца з унутранымі войскамі Беларусі. Гэта вынікае з паведамленне тг-канала, звязанага з сілавікамі РБ. Адбыліся "камандзірскія вучэнні". На іх прысутнічаў намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў (ён прыязджаў у гэты лагер і раней), камандзір мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба, камандзіры в/ч 3214, спецпадраздзялення "Алмаз" і Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання. На здымку яны прысутнічаюць разам з вагнераўцамі. Адзначаецца, што "абмен вопытам толькі пачаўся".

Прэс-служба МУС паведамляе, што сустрэча з вагнераўцамі адбылася ў навучальным цэнтры ўнутраных войск. У ёй удзельнічаў міністр Іван Кубракоў. Быў выпрацаваны "дакладны план дзеянняў".

Раней Карпянкоў заяўляў, што ідуць перамовы з прадстаўнікамі ПВК "Вагнер", якія "будуць займацца боепадрыхтоўкай, перадаваць свой бясцэнны баявы вопыт". У Беларусі было створана шмат новых спецпадраздзяленняў, у тым ліку і для барацьбы з "дыверсійна-разведвальнымі групамі", "масавымі беспарадкамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Рэжым працягвае рыхтавацца да магчымага вяртання з Украіны беларускіх добраахвотнікаў.

Такім чынам, вагнераўцы ў Беларусі трэніруюць не толькі беларускае войска, тэрабарону, але і ўнутраныя войскі, розныя спецпадраздзяленні МУС ды амапаўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі