Ва Украіне з'явіўся новы тэрарыст, у закладнікі ён узяў палкоўніка паліцыі

Ва Украіне з'явіўся новы тэрарыст, у закладнікі ён узяў палкоўніка паліцыі

23 ліпеня ва Украіне з'явіўся новы тэрарыст. У Палтаве падазраваны ва ўгоне аўтамабіля пагражаў узарваць сябе і закладніка. У мужчыны была граната. У закладнікі добраахотна пайшоў начальнік крымінальнага вышуку Палтаўскай вобласці палкоўнік Віталь Шыян, які "замяніў" шараговага міліцыянера, паведамляе hromadske.ua.

Усё пачалося пасля 9-й гадзіны раніцы, калі супрацоўнікі крымінальнага вышуку паспрабавалі затрымаць згаданага мужчыну. Але ён дастаў гранату РГД-5. Мужчына трымаў за руку аднаго з паліцэйскіх. Зламыснік пагадзіўся замяніць яго на палкоўніка.

На патрабаванне тэрарыста быў прадастаўлены аўтамабіль. На ім ён з закладнікам нібыта збіраецца даехаць з Палтавы да Кіева. У суправаджэнні едуць машыны з сілавікамі.

Вядома, што 32-гадовы мужчына патрабуе не адпраўляць яго зноў за краты (раней ён ужо меў праблемы з законам).

21 ліпеня тэракт адбыўся ў Луцку, дзе ўзброеным зламыснікам быў захоплены аўтобус з 13 чалавекамі. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму давялося размаўляць з тэрарыстам і нават выканаць яго патрабаванне.

Ва Украіне з'явіўся новы тэрарыст, у закладнікі ён узяў палкоўніка паліцыі
strana.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі