Ва Украіну прыехаў новы кіраўнік МЗС Брытаніі

Джэймс Кэмеран

Джэймс Кэмеран / Reuters

Ва Украіну з візітам прыехаў новы міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран. Ён ужо сустрэўся з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта расказаў сам Зяленскі ў сваіх сацсетках.

"Добрая сустрэча. Зброя для фронту, узмацненне СПА, абарона нашых людзей і крытычнай інфраструктуры. Удзячны Вялікабрытаніі за падтрымку", — пракаментаваў перамовы прэзідэнт Украіны. Ён павіншаваў Кэмерана з прызначэннем на пасаду і падзякаваў за тое, што свой першы працоўны візіт на гэтай пасадзе ён здзейсніў у Кіеў. Hromadske піша, што падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў Чорным моры і працу альтэрнатыўнага "збожжавага калідора". Зяленскі падзякаваў брытанскаму ўраду за падтрымку гэтага маршруту. Зяленскі і Кэмеран таксама абмеркавалі пытанне еўраінтэграцыі Украіны і падтрымку Вялікабрытаніі намаганняў Украіны на яе шляху да сяброўства ў NATO.

Дэвід Кэмеран — былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. На пасаду кіраўніка МЗС краіны ён быў прызначаны 13 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі