Ва Ушачах асудзілі настаўніцу школы, дзе вучыўся Рыгор Барадулін
Ірына Леснічэнка / t.me/free_vtb_by
Ва Ушачах за распаўсюд так званых "экстрэмісцкіх матэрыялаў" асудзілі настаўніцу Ірыну Леснічэнка, піша тг-канал "Віцебск выйшаў на шпацыр".
Яна выкладае беларускую мову і літаратуру ў знакамітай Ушацкай сярэдняй школе, дзе вучыліся паэты Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось, актор Генадзь Гарбук. Ірына Леснічэнка падрыхтавала многіх дыпламантаў рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове. У 2020 годзе яе імя было занесенае на Дошку гонару Ушацкага раёна.
Атрымаўшы прысуд, жанчына не здалася, а падала скаргу на яго. Разгляд скаргі на пастанову Ушацкага суда прызначаны на 3 траўня ў Віцебскім абласным судзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.