Ваенныя выдаткі Расіі за год выраслі на 48%

Ваенныя выдаткі Расіі за год выраслі на 48%

Як адзначае РБК, інфармацыя аб выдатках Расіі з'явілася ў базе дадзеных UNODA раніцай 25 ліпеня, хаця справаздача аб іх павінна быць накіраваная ў арганізацыю ў красавіку.

На ваенна-марскія сілы Расія ў 2015 годзе патраціла больш чым на іншыя войскі ― 700 мільярдаў рублёў (на 38% больш, чым годам раней). Выдаткі на ваенна-паветраныя сілы склалі 662,4 мільярдаў (рост на 66%), на сухапутныя ― 582,5 мільярдаў (рост на 19%).

 

Дадзеныя, адпраўленыя ў ААН, амаль супадаюць з выдаткамі расійскага бюджэту ў раздзеле "Нацыянальная абарона" ― 3,18 трыльёны, паведамляе ВВС.

ААН пачала збіраць дадзеныя аб ваенных выдатках дзяржаў у 1980 годзе. Расія падае гэтыя звесткі з 1994 году, калі была прынятая адпаведная ўрадавая пастанова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі