"Вагнераўцы", затрыманыя ў Беларусі, вярнуліся ў Расію
У Расію вярнуліся 32 баевікі, затрыманыя пад Мінскам у ліпені. Пра гэта піша РІА "Новости" са спасылкай на Генпракуратуру Расіі.
Паведамляецца, што расійскія кампетэтныя органы будуць разбірацца з сітуацыяй вакол затрыманых.
Яшчэ адзін з затрыманых застаўся ў Беларусі, бо мае беларускі пашпарт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.