Вакол Курапатаў усталююць “еўрапейскі, сучасны 3D-плот”
Пасля дэмантажу крыжоў будзе ўсталяваны плот па перыметру Курапат. Пра гэта Еўрарадыё расказаў намеснік дырэктара ААТ “Заслаўебудіндустрыя” Дзмітрый Січак. Аўтобус менавіта гэтай арганізацыі падвозіў працаўнікоў у Курапаты раніцай 4 красавіка.
Па словах Січака, дэмантажом крыжоў займаецца Бараўлянскі лясгас, а “Заслаўебудіндустрыя” будзе ўсталёўваць 3D-плот:
“Дэмантажом мы не займаемся, гэта робіць наш заказчык — Бараўлянскі лясгас. Ён наняў нас на ўстаноўку агароджы па перыметры Курапатаў. Гэта будзе 3D-плот — еўрапейскі, сучасны. Заказчык пастаўляе нам агароджу, а наша задача яго ўсталяваць”.
Сёння ў Курапатах зносяць крыжы. ДАІ заблакавала пад’езды да Курапатаў і не дазваляе спыняцца каля рэстарана "Поедем поедим". На месце працуе тэхніка і рабочыя. АМАП ачапіў Курапаты па перыметры і не прапускае людзей. А таксама жорстка затрымлівае актывістаў.