Валчкоў і Пучак зноў прызначаны капітанамі зборных Беларусі па тэнісе

Валчкоў і Пучак зноў прызначаны капітанамі зборных Беларусі па тэнісе

Уладзімір Валчкоў зноў прызначаны капітанам мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе. Такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Бюро праўлення Беларускай тэніснай федэрацыі. Цікава, што Валчкоў займаў гэтую пасаду да 16 лютага 2018-га, калі быў адхілены ад пасады пасля няўдачы беларускай зборнай у Кубку Дэвіса. Іншыя кандыдаты — Максім Мірны і Аляксандр Швец — адмовіліся ад пасады, яны спаслаліся на занятасць, а Дзяніс Смалякоў падтрымаў кандыдатуру Валчкова.

Уладзіміру Валчкову 39 гадоў. У мінулым ён вядомы беларускі тэнісіст. Найлепшае яго дасягненне — паўфінал на Уімблдоне ў 2000 годзе. Кар’еру гульца ён скончыў у 2008 годзе.

Вярнулася на пасаду капітана жаночай зборнай Беларусі па тэнісе і Таццяна Пучак. Яна трэніравала каманду ў 2012-2015 гадах і вывела яе ў 2-ю Сусветную групу. Іншыя кандыдаты (Вячаслаў Коннікаў, Сяргей Цяцерын, Эдуард Дуброў, Уладзімір Пярко) ўзялі самаадвод.

Пучак 39 гадоў. У мінулым яна беларуская тэнісістка. Кар’еру гульца скончыла ў канцы 2011 года.

Валчкоў і Пучак зноў прызначаны капітанамі зборных Беларусі па тэнісе
Таццяна Пучак. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі