Васіль Кірыенка заваяваў для Беларусі "золата" Еўрагульняў у велагонцы

18 чэрвеня на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку Васіль Кірыенка заваяваў залатую ўзнагароду ў індывідуальнай шашэйнай велагонцы з раздзельным стартам.

Дыстанцыю ў 51,6 км 33-гадовы беларускі раварыст адолеў за 59 хвілін 36,03 сек. Ён апярэдзіў на 1 хвіліну 10 секундаў срэбранага прызёра галандца Стэфа Клемента. Бронза дасталася іспанцу Луісу Леону Санчэсу Гілу.

У агульным заліку Беларусь знаходзіцца на 4-м месцы — 18 медалёў (6 залатых, 2 срэбныя і 10 бронзавых). Лідыруе Расія — 30 узнагарод, у тым ліку 16 залатых.

Фота — velopark.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі