Вайскоўца ў Слоніме судзяць за дзедаўшчыну

Вайсковая часць у Слоніме

Вайсковая часць у Слоніме / DW/A. Burakow

У Слоніме мужчыну судзяць за дзедаўшчыну, заўважыў праваабарончы канал "Права маюць".

Паўла Пліско вінавацяць у парушэнні статутных правіл узаемаадносін вайскоўцаў. Падрабязнасці справы невядомыя.

Паводле артыкула 443 КК могуць пакараць за гвалт і здзек з чалавека, які праходзіць вайсковую службу, або жорсткае абыходжанне з ім, прымусовае выкарыстанне асобы ў асабістых інтарэсах, вымагальніцтва, адабранне ў яго прадметаў іншым вайскоўцам.

За гэта пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

У Слоніме размяшчаецца 11-я гвардзейская асобная механізаваная брыгада — вайсковая часць 33933. Сумную славу яна набыла, калі ў 2018 годзе тут павесіўся салдат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі