Вайсковы грузавік вылецеў у кювет на трасе Мінск — Бабруйск

Расійскі вайсковы грузавік у кювеце ў Беларусі
Расійскі вайсковы грузавік у кювеце ў Беларусі

Вайсковы грузавік вылецеў у кювет на трасе Мінск — Бабруйск непадалёк ад Асіповічаў. Мяркуючы па ўсім, гэта расійскі вайсковы транспарт. Ён рухаўся ў калоне з іншымі грузавікамі, на бартах якіх намаляваная літара "V".

Пра калону КамАЗаў УС РФ з літарамі "V" на дзвярах удзень 9 ліпеня паведамілі тэлеграм-каналы. У калоне заўважаныя прыкладна 10 адзінак тэхнікі. Сярод іх — машыны сувязі на базе КамАЗ і тэнтаваныя грузавікі. Некаторыя з іх цягнуць генератары, а на кабіне аднаго з іх прымацаваны сцяг СССР.

Военный грузовик вылетел в кювет на трассе Минск — Бобруйск
Расійскі вайсковы грузавік у Беларусі
Военный грузовик вылетел в кювет на трассе Минск — Бобруйск
Расійскі вайсковы грузавік у кювеце ў Беларусі. Справа яшчэ адзін, з савецкім сцягам на кабіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі