Velcom павысіць кошт паслуг сувязі
Аператар velcom з 1 снежня павысіць кошт паслуг сувязі. Найперш гэта закране абаненцкую плату тарыфных планаў, выходзячыя нацыянальныя галасавыя выклікі, міжнародныя выклікі (акрамя лінейкі ПРИВЕТ), тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, прэміум-SMS, паслугі перадачы дадзеных і роўмінг.
Як інфармуе прэс-служба velkom, абаненцкая плата на большасць тарыфных планаў вырасце на 3-8 тысяч рублёў (напрыклад, на Smart 1, Smart 2 і Smart 3 — на 8 тысяч).
Адзначаецца, што на працягу 2015-га, нягледзячы на набыццё дарагога імпартнага абсталявання і на змяненне абменнага курса нацыянальнай валюты, кампанія "не праводзіла карэктыроўкі тарыфаў". Аднак далейшае "ўтрыманне тарыфаў на ўзроўні 2014 года магло аказаць негатыўны ўплыў на інвестыцыйныя магчымасці кампаніі".
Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні пра павышэнне тарыфаў з 30 лістапада паведаміў аператар МТС.
Фота: Bymedia.net