Velcom павысіў кошт паслуг сувязі

Velcom павысіў кошт паслуг сувязі

Аператар velcom з аўторка, 1 снежня, павысіў кошт паслуг сувязі. Найперш гэта закранула абаненцкую плату тарыфных планаў, выходзячыя нацыянальныя галасавыя выклікі, міжнародныя выклікі (акрамя лінейкі ПРИВЕТ), тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, прэміум-SMS, паслугі перадачы дадзеных і роўмінг.

Як інфармуе прэс-служба velkom, абаненцкая плата на большасць тарыфных планаў вырасла на 3-8 тысяч рублёў (на Smart 1, Smart 2 і Smart 3 — на 8 тысяч).

Адзначаецца, што на працягу бягучага года, нягледзячы на набыццё дарагога імпартнага абсталявання і на змяненне абменнага курса нацыянальнай валюты, кампанія "не праводзіла карэктыроўкі тарыфаў". Аднак далейшае "ўтрыманне тарыфаў на ўзроўні 2014 года магло аказаць негатыўны ўплыў на інвестыцыйныя магчымасці кампаніі".

Як паведамляла Еўрарадыё, аператар МТС павысіў тарыфы з 30 лістапада.

Фота: Fotolia, БЕЛТА

Velcom павысіў кошт паслуг сувязі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі