Венедыктаў: Курапаты для Лукашэнкі — гэта пытанне кантролю

Венедыктаў: Курапаты для Лукашэнкі — гэта пытанне кантролю

Курапаты для Аляксандра Лукашэнкі — гэта пытанне кантролю над працэсамі, што адбываюцца ў краіне. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар расійскай радыёстанцыі “Эхо Москвы” Аляксей Венедыктаў у праграме “Будзем назіраць”.

На думку Венедыктава, паводзіны Лукашэнкі падобныя да пуцінскіх — усё мусіць быць пад кантролем.

“Народны мемарыял, які быў у Курапатах, ён не кантраляваўся, не ствараўся ўладай. Гэта проста людзі прыходзілі і ставілі крыжы. Я абсалютна ўпэўнены, што гаворка ідзе не пра змястоўную частку гэтай памятнай мясціны, а гаворка ідзе пра кантроль. Вось як я скажу і калі я скажу, тут будзе мемарыял”, — разважае Венедыктаў.

Паводле меркавання расійскага журналіста, падчас перамоваў з Крамлём аб інтэграцыі ў Лукашэнкі ўзнікаюць засцярогі, што вакол яго паўстае “нейкі некантраляваны рух”. Гэты рух ён лічыць “не зусім бяскрыўдным” і нагадвае, што спецслужбы ў Беларусі па-ранейшаму завуцца КДБ і з’яўляюцца спадчыннікамі НКВД, а ў Курапатах была расстраляная вялікая колькасць людзей акурат супрацоўнікамі НКВД.

“Але гэта мусіць быць кантроль. Гэта не тычыцца ні Сталіна, ні крыжоў, ні ісламскіх паўмесяцаў. Гэта жаданне трымаць усё пад кантролем”, — падсумоўвае галоўны рэдактар “Эха Москвы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі