Венедыктаў: новы пасол Расіі ў Беларусі будзе не пагражаць, а спакушаць
Галоўны рэдактар радыёстанцыі „Эхо Москвы” Аляксей Венедыктаў мяркуе, што ў новага пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава тая ж задача, што і ў папярэдніка, Міхаіла Бабіча, але іншыя метады. "Дзмітрыя Мезенцава я ведаю вельмі добра, — гаворыць у эфіры праграмы "Асаблівае меркаванне" Венедыктаў. — Гэта чалавек, які найхутчэй будзе ахінаць і спакушаць, чым пагражаць. У яго, напэўна, тая ж задача. Як гаворыць Дзмітрый Анатолевіч [Мядзведзеў], "глыбокія інтэграцыйныя працэсы"... У яго задача — аб'яднанне, але метады іншыя".
Што да Бабіча, то яго можа чакаць "добрае прызначэнне" ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, не выключае Аляксей Венедыктаў: "Гэты чалавек атрымае павышэнне, таму што ён, як нехта сказаў, аватар Пуціна".
На відэа гаворка пра Беларусь ішла з 21:09 і з 28:33.