Вера Лапко прайшла першы раунд кваліфікацыі на тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе
Беларуска Вера Лапко прайшла першы раунд кваліфікацыі на тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе. Гэта спаборніцтвы катэгорыі “Чэленджэр” з прызавым фондам 140 тысяч долараў. У стартавым паядынку Лапко (128 нумар сусветнага рэйтынгу) перамагла амерыканку Элі Кійк (370) — 6:1, 6:0. У другім матчы за выхад у асноўную сетку яна сустрэнецца з японкай Місакі Доі (146).
Турнір серыі “Чэленджэр” завершыцца 4 сакавіка, а праз тры дні, 7 сакавіка, пачнецца статусны турнір серыі “Прэм’ер”. Іншая беларуская тэнісістка, Вікторыя Азаранка, атрымала на яго wild card, аднак наўрад ці зможа на ім выступіць праз судовы працэс аб апецы над сынам.