Вера Лапко выйграла на Уімблдоне паядынак, які пачаўся яшчэ ў панядзелак

Вера Лапко выйграла на Уімблдоне паядынак, які пачаўся яшчэ ў панядзелак

Вера Лапко, 82-я ракетка свету, выйграла на Уімблдоне стартавы паядынак, які пачаўся яшчэ ў панядзелак. 2 ліпеня беларуская тэнісістка сустракалася з Крысцінай Макхейл з ЗША (90-е месца ў рэйтынгу WTA). Першы сэт выйграла амерыканка — 7:5, другі — беларуска, з такім жа лікам. Пры ліку 3:2 на карысць Лапко трэці сэт быў перарваны — на корце стала цёмна. У выніку паядынак дагулялі ў аўторак, рашаючы сэт Вера Лапко выйграла з лікам 7:5. Беларуская тэнісістка выйшла ў другі раўнд турніру, дзе сустрэнецца з немкай Юліяй Гёргес, 13-й ракеткай свету.

Як паведамляла Еўрарадыё, у 1/32 фіналу ўжо выйшла Вікторыя Азаранка (87), яе наступная саперніца — Караліна Плішкава з Чэхіі (8). Арына Сабаленка (32) прайграла ўжо на старце, а Аляксандра Сасновіч (50) у аўторак згуляе з Петрай Квітавай з Чэхіі (з 7-й ракеткай свету).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі