Вера Лапко выйшла ў другі круг кваліфікацыі турніру ў Індыян-Уэлсе

Вера Лапко выйшла ў другі круг кваліфікацыі турніру ў Індыян-Уэлсе

Беларуская тэнісістка Вера Лапко перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнку ў першым адборачным крузе турніру ў Індыян-Уэлсе, перадае БЕЛТА. Матч закончыўся з лікам 6:0, 6:3 на карысць нашай суайчынніцы. 

У другім раўндзе кваліфікацыі Вера Лапко згуляе з амерыканкай Сафіяй Кенін (105-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA).

У Індыян-Уэлсе выступяць яшчэ тры беларускія тэнісісткі, якія пачнуць матчы з асноўнай сеткі турніру. Арына Сабаленка (63) сустрэнецца з Варварай Лепчанка (66) з ЗША. Вікторыя Азаранка (204), якая мае wild card, выйдзе супраць брытанкі Хізэр Уотсан (70). Саперніцай Аляксандры Сасновіч (49) стане Магда Лінет з Польшчы (61).

Прызавы фонд турніру ў Індыян-Уэлсе складае больш за 8 мільёнаў долараў. У 2012 і 2016 гадах пераможцам турніру станавілася Азаранка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі