Вернікі Чырвонага касцёла абаграваюць плябанію свечкамі з глінянымі гаршкамі
"Сістэма ацяплення" ў вернікаў Чырвонага касцёла
У плябаніі Чырвонага касцёла, зачыненага ўладамі больш за год таму, па-ранейшаму няма вады, электрычнасці і цяпла. Але святар знайшоў спосаб, як сагрэць вернікаў падчас малітоўных сустрэч, піша katolik.life.
Падчас нядаўняй малітоўнай сустрэчы з вернікамі пробашч парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк усталяваў у пакоях канструкцыі са свечкамі, над якімі размясціў гліняныя гаршкі, каб збіраць і захоўваць цяпло.
Пасля таго, як улады вырашылі забраць касцёл у вернікаў, адстаяць удалося толькі плябанію — дом святара. Аднак тут няма вады, электрычнасці і ацяплення. У такіх умовах ксёндз і вернікі перажылі мінулую зіму. Пасля адключэння ацяплення спрабавалі карыстацца печкай, але гэта забаранілі супрацоўнікі МНС, і яе давялося выкінуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.