У былога пробашча Чырвонага касцёла з'явіўся канал на YouTube

Уладзіслаў Завальнюк

Уладзіслаў Завальнюк / katolik.life

Былы пробашч Чырвонага касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк стаў вядучым YouTube-канала "Голас душы". Пра гэта піша рэсурс katolik.life. 

Нагадаем, у ліпені Завальнюк быў звольнены з пасады пробашча. Паведамлялася, што гэта адбылося "у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, у адказ на накіраваную ад яго просьбу". Пры гэтым Завальнюка прызначылі адказным за беатыфікацыйны працэс Эдварда Вайніловіча — чалавека, які стаў ініцыятарам і спонсарам будаўніцтва Чырвонага касцёла. Вайніловічу ў асноўным і прысвечаны новы канал.

 У сваіх відэа ксёндз Завальнюк распавядае пра Эдварда Вайніловіча і праз яго постаць разважае на агульныя тэмы: якімі прынцыпамі гуманізму кіравацца ў сваім жыцці, на што абапірацца сучаснаму чалавеку ў гэтым свеце, хто такія хросныя бацькі, як іх выбраць, якія абавязкі ў іх ёсць перад дзіцем і перад Богам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі