Ксяндза Паўла Ярашэвіча аштрафавалі і вызвалілі

Павел Ярашэвіч

Павел Ярашэвіч / tvr.by

Ксяндза Паўла Ярашэвіча аштрафавалі і вызвалілі, піша @christianvision. Ён быў затрыманы ў пятніцу і правёў у ізалятары выходныя. Судзілі Ярашэвіча за падпіскі на так званыя "экстрэмісцкія медыі". Штраф склаў 1200 рублёў. У ксяндза канфіскавалі тэлефон. 

Ксёндз Павел Ярашэвіч з'яўляецца Пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі. Яго затрымлівалі ў Пружанах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі