Сілавікі затрымалі каталіцкага святара, ён у ізалятары

Павел Ярашэвіч

Павел Ярашэвіч / katolik.life

Сілавікі затрымалі ксяндза Паўла Ярашэвіча, піша тэлеграм-канал "Хрысціянская візія".

"Святар знаходзіцца ў ізалятары з пятніцы, 16-га жніўня. Імаверна суд над ім адбудзецца сёння", — паведамляе канал.

Ксёндз Ярашэвіч з'яўляецца Пружанскім дэканам і пробашчам мясцовай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Да таго, як трапіць у Пружаны, Павел Ярашэвіч служыў у Пінску, Століне, Камянецкім раёне. Ён вучыўся ў Пінскай духоўнай семінарыі. Стаць святаром сур'ёзна задумаўся ў 7 класе.

У 2020 годзе, калі праз пандэмію ў Беларусі адмянілася пешая пілігрымка, разам з іншымі святарамі Ярашэвіч адправіўся ў паломніцтва да Будслава на матацыклах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі