У Беларусі за "экстрэмізм" аштрафавалі праваслаўнага святара

Мікалай Гайдук

Мікалай Гайдук / orthos.org

У Беларусі за "экстрэмізм" аштрафавалі на 1600 рублёў праваслаўнага святара з Гродзеншчыны Мікалая Гайдука. "Крамолу" выявілі падчас "маніторынгу" сацсетак, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".

Сілавікі знайшлі "інфармацыйную прадукцыю з лагатыпам "TUT.BY", а таксама фота са свастыкай. Дзеянні святара былі кваліфікаваныя як "захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюду" і "распаўсюд нацысцкай сімволікі". Суд прайшоў у сакавіку. Справу разглядаў суд Ленінскага раёна Гродна (суддзя — Наталля Козел). Гайдук патлумачыў, што нацысцкую сімволіку ён размяшчаў "як частку гістарычнай фатаграфіі з мэтай крытыкі нацысцкіх поглядаў", што пацвярджалася і кантэкстам размешчанай ім інфармацыі. Аднак на прысуд гэта не паўплывала.

У 2020-м Гайдук выступіў супраць гвалту сілавікоў, не хаваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі