Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк служыць у парафіі ў гандлёвым цэнтры

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк / katolik.life

Звольнены пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк пакуль не мае месца, дзе мог бы адпраўляць Імшу. Апошнім часам ксёндз адпраўляў Імшу ў маленькай парафіі, якая арандуе пакой на другім паверсе гандлёвага цэнтра на ўскраіне Мінска, у Курасоўшчыне.

Пра гэта стала вядома з ліста мінскай каталіцкай верніцы Юліі Фраловай на імя мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага, піша katolik.life. Ад імя групы вернікаў жанчына просіць пра сустрэму з мітрапалітам у справе звольненага пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены ксяндза Уладзіслава Завальнюка.

Вернікі хочуць, каб  Завальнюк служыў Імшу для сваёй паствы. Яны прапануюць арганізаваць у катэдральным касцёле дадатковую Імшу, якую адпраўляў бы Завальнюк. Таксама ян заклікаюць пакінуць за ім гэтую Імшу, калі адкрыюць Чырвоны касцёл: "Ён наш пастыр, і мы вельмі хочам чуць Слова Божае з яго вуснаў, таму што ён мае вопыт, мудрасць і сведчыць пра Госпада сваім жыццём. Нягледзячы на пенсію, ён поўны сіл і энергіі, шчыра прагне служыць царкве".

Як распавядала Еўрарадыё, у ліпені ксяндза Завальнюка адправілі на пенсію ў сувязі з тым, што ён дасягнуў 75-гадовага ўзросту. Абвешчаны ўладамі рамонт у Чырвоным касцёле, дзе раней служыў Завальнюк, так і не пачаўся з прычыны "недапрацаванай дакументацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі