Веру, што трымаецеся — Ціханоўская павіншавала Віктара Бабарыку з юбілеем

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала Віктара Бабарыку з юбілеем. Экс-банкіру і аднаму з самых прыкметных фігур прэзідэнцкай кампаніі 2020 года сёння спаўняецца 60 гадоў. Свой дзень нараджэння ён адзначае ў калоніі.

"Больш за сем месяцаў мы нічога не ведаем пра стан Віктара Бабарыкі. Яшчэ ў красавіку яго моцна збілі сілавікі. І дагэтуль нічога не вядома пра яго здароўе. Да яго перасталі дапускаць адвакатаў, не даюць сустракацца са сваякамі, не перадаюць лістоў і медыкаментаў", — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна нагадала, што, паводле апошняй інфармацыі, Бабарыка знаходзіцца ў памяшканні крытага тыпу — у камеры, куды пераводзяць за злосныя парушэнні. "Але мы выдатна ведаем, што рэжым лічыць злосным парушэннем. Напрыклад, любоў да роднай краіны і шчырае жаданне зрабіць яе лепшай", — адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна наўпрост звярнулася да Віктара Бабарыкі ў зняволенні: "Віктар Дзмітрыевіч, я веру, што вы трымаецеся, веру, што вы не апусцілі рукі", — а таксама пажадала сіл і моцнага здароўя.

Нагадаем, Віктара Бабрыку асудзілі на 14 гадоў калоніі. Віны ён не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі