Весляроў з Беларусі і Расіі не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі

Пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Пад санкцыямі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Весляроў з Беларусі і Расіі не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі. Прычынай адмовы называецца немагчымасць забяспечыць бяспеку спартсменам, паведамляе ТАСС са спасылкай на галоўнага трэнера расійскай зборнай Аляксандра Кастаглода.

Сусветнае першынство па веславанні на байдарках і каноэ пройдзе ў Дуйсбургу 23-27 жніўня. Яно з'яўляецца адборачным на Алімпіяду 2024 года.

Нядаўна выканкам Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту прыняў рашэнне, што беларускія і расійскія весляры ў абмежаванай колькасці змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету. Асноўная ўмова допуску — не падтрымліваць вайну Расіі ва Украіне ніякім спосабам. Аднак арганізатары спаборніцтваў у Германіі вырашылі інакш.

Вясной 2023-га Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям дапусціць беларусаў і расіян да спаборніцтваў у нейтральным статусе. Частка іх прынялі такое рашэнне, іншыя ж палічылі яго перадчасным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі