Віцэ-прэм'ер Беларусі папрасіў у русалкі сваё запаветнае жаданне

Чыноўнік азнаёміўся са стылізаванымі падворкамі раёнаў Гомельшчыны на бульвары Металургаў, перадае БЕЛТА. Падчас знаёмства з падворкамі віцэ-прэм'ер атрымаў прапанову ад русалкі задумаць сваё самае запаветнае жаданне. Пасля чароўных абрадаў русалка паабяцала, што гэтае жаданне абавязкова спраўдзіцца.



Русы распавёў журналістам, што ў русалкі ён папрасіў, каб Бог увесь час жыў у Беларусі. "Ёсць павер'е, што Кірыла Тураўскі, паміраючы, сказаў: "Надыдзе час, і я дам ведаць пра надыход дабрадайнага часу на гэтай зямлі". Пачаў расці крыж у Тураве, магчыма, гэта і ёсць знак ад нашага вялікага земляка. Таму няхай гэтая мілата заўсёды будзе над Беларуссю", — заявіў віцэ-прэм'ер.



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі