Віцэ-прэм'ер Украіны назваў "фэйкам" звесткі пра затрыманні ў Расіі
Украіна не атрымлівала афіцыйнай інфармацыі пра затрыманні ў Расіі 25 украінцаў па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэрактаў.
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Украіны Віталь Ярэма, інфармуе сайт podrobnosti.ua. Ён адзначыў, што і партыя "Правы сектар" таксама абвяргае інфармацыю пра затрыманне яе сяброў у Расіі.
Нагадаем, што 3 красавіка расійскія СМІ са спасылкай ФСБ паведамілі, быццам 25 грамадзян Украіны, сярод якіх тры актывісты "Правага сектара", затрыманыя па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсій на тэрыторыі Расіі.
У МЗС Украіны кажуць, што правяраюць інфармацыю з Расіі. У Службе бяспекі Украіны гэтую інфармацыю назвалі трызненнем.
Фота — RadioSvoboda.org