Відэафакт: У адным з мінскіх пераходаў заўважаны кот-музыка

Відэафакт: У адным з мінскіх пераходаў заўважаны кот-музыка

Незвычайную карцінку 1 красавіка назіралі жыхары Мінска ў адным з падземных пераходаў на праспекце Ракасоўскага, распавядае тэлеканал СТВ.

Руды кот зарабляў сабе на жыццё пад музыку з калонкі. Жывёла спакойна сядзела на зэдліку і аглядала мінакоў. Пад зэдлікам стаяла паперка з просьбай пра матэрыяльную дапамогу. Мінчукі, дарэчы, рэагавалі на ката пазітыўна: гладзілі яго, фатаграфаваліся з ім і дапамагалі матэрыяльна.

Дарэчы, ужо 2 красавіка кот-музыка быў заўважаны ўжо ў цэнтры Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі