Віктару Бабарыку абвясцілі вымову ў калоніі
Адміністрацыя папраўчай калоніі неабгрунтавана прыцягвае Віктара Бабарыку да дысцыплінарнай адказнасці, заяўляе прэс-служба Бабарыкі. Яму вынеслі адну вымову і ёсць пагроза другога спагнання.
Гэта можа пацягнуць за сабой змяшчэнне ў штрафны ізалятар (ШІЗА), скарачэнне колькасці перадач і спатканняў і нават новую крымінальную справу.
Таксама паведамляецца, што Бабарыка павінен насіць на вопратцы жоўтую бірку — як вязень, пастаўлены на прафілактычны ўлік. Паводле папярэдніх звестак, на ўлік ён трапіў як асоба, "схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў".
Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка асуджаны на 14 гадоў. Пакаранне ён адбывае ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.