Вікторыя Азаранка не дагуляла матч з Ёханай Контай

Вікторыя Азаранка не дагуляла матч з Ёханай Контай

Вікторыя Азаранка не дагуляла матч супраць брытанкі Ёханы Конты ў другім крузе турніру "Роджерс Кап" у Манрэалі. Паядынак давялося спыніць у другім сэце з-за дажджу. Лік пры гэтым быў 6:3, 3:0 на карысць брытанскай тэнісісткі.

Матч будзе дагуляны сёння не раней, чым у 19.30 паводле беларускага часу.

У першай сустрэчы турніру ў Манрэалі беларуская спартоўка разграміла прадстаўніцу Францыі Крысціну Младзенавіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі