Вікторыя Азаранка пачала з перамогі тэнісны турнір у Чыкага

Вікторыя Азаранка / Getty Images​
Вікторыя Азаранка / Getty Images​

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (34-я пазіцыя сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фіналу турніру WTA ў Чыкага.

У матчы 1/32 фіналу беларуска сустрэлася з кітаянкай Шуай Чжан (49-ы нумар рэйтынгу WTA) і перамагла яе з лікам 6:2, 6:1. Матч доўжыўся крыху больш за гадзіну.

Наступнай суперніцай Азаранкі стане амерыканка Хэйлі Баптыст, якая займае 174-е месца ў рэйтынгу WTA.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі