Вікторыя Азаранка прайграла на старце тэніснага турніру ў Аўстраліі
Вікторыя Азаранка / ria.ru, ілюстрацыйнае фота
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (25-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла на старце турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе.
Наша суайчынніца сустракалася з расіянкай Веранікай Кудэрметавай (9 WTA). Іх матч зацягнуўся амаль на тры гадзіны.
Першы сэт Азаранка ўпэўнена выйграла, захапіўшы ініцыятыву. У другім расіянка выявілая мацнейшай. Усё вырашылася ў трэцім сэце, які беларуска саступіла — 6:2, 6:7 (4:7), 4:6.
Into the last 16 the hard way
— wta (@WTA) January 10, 2023
Veronika Kudermetova defeats Azarenka in a 2h58m battle from a set down!#AdelaideTennis pic.twitter.com/LlGYwELQbJ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.