Вікторыя Азаранка вярнулася ў першую сотню рэйтынгу WTA
Вікторыя Азаранка на гэтым тыдні вярнулася ў першую сотню рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Цяпер Азаранка займае 95-е месца. Яна палепшыла свой папярэдні паказчык на 13 пазіцыяў. Гэтаму паспрыяў добры выступ тэнісісткі на турніры ў Сан-Хасэ на мінулым тыдні. Наша суйчынніца дайшла да чвэрцьфіналу спаборніцтваў, але потым знялася праз траўму.
Аляксандра Сасновіч страціла адну пазіцыю і апынулася ў рэйтынгу на 36-м месцы, Арына Сабаленка апусцілася з 36-й на 39-ю пазіцыю. А вось Вера Лапко паднялася з 69-га на 66-е месца.