Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі

Вікторыя Азаранка / Reuters
Вікторыя Азаранка / Reuters

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі. У аўторак у паядынку 1/16 фіналу яна абыграла ў трох сэтах амерыканку Аманду Анісімаву — 4:6, 6:4, 7:6 (7:5). Ён працягваўся больш за дзве гадзіны.

Азаранка на сённяшні дзень 14-я ў сусветным рэйтынгу, Анісімава — 35-я.

Наступная саперніца беларускі — амерыканка Мэдысан Кіз (23).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі