Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Сан-Хасэ

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Сан-Хасэ

На тэнісным турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ беларуска Вікторыя Азаранка (108-ы нумар у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал, інфармуе БЕЛТА

У другім раўндзе спаборніцтваў Азаранка павінна была сустрэцца з іспанкай Гарбінье Мугурусай (7), але тая знялася з турніру. Супраць нашай суайчынніцы выйшла 19-гадовая расіянка Ганна Блінкова (101). Азаранка выйграла ў саперніцы, аддаўшы ёй толькі адзін гейм, — 6:1, 6:0. Гульня доўжылася 59 хвілінаў.

За выхад у паўфінал Азаранка будзе спаборнічаць з амерыканкай Даніэль Роўз Колінс (42). Дарэчы, амерыканка напярэдадні выбіла са спаборніцтваў нашу суайчынніцу Веру Лапко (69) — 6:1, 3:6, 6:1.

У парным разрадзе беларуска Арына Сабаленка і амерыканка Сафія Кенін у 1/8 фіналу абыгралі амерыкана-парагвайскую пару Ірына Фальконі / Вераніка Сепедэ Роіг — 6:4, 6:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі