Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Адэлаідзе
На тэнісным турніры ў аўстралійскай Адэлаідзе Вікторыя Азаранка ў 1/8 фіналу перамагла аўстралійку Прысцылу Хон у двух сэтах — 6:3, 7:5.
Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе Іга Свёнтэк з Польшчы.
Напярэдадні са спаборніцтваў выбыла яшчэ адна беларуска — Арына Сабаленка. Яна прайграла сотай ракетцы свету Каі Юван.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.