Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг "Ралан Гарос"
На турніры "Ралан Гарос" беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (15-ы нумар WTA) выйшла ў другі круг.
У цяжкім трохсетавым паядынку яна перамагла румынку Анну Богдан (93) — 6:7 (7:9), 7:6 (7:1), 6:2.
Наступная сустрэча беларуску чакае з немкай Андрэа Петкавіч (65).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.