Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг Уімблдонскага турніру
Вікторыя Азаранка / ASSOCIATED PRESS
На тэнісным турніры ва Уімблдоне ў адзіночным разрадзе беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг.
Наша суайчынніца 3 ліпеня сустракалася з прадстаўніцай Кітая Юань Юэ. Матч скончыўся перамогай Азаранка — 6:4, 5:7, 6:4.
У 1/32 фіналу супраць Азаранка выйдзе Надзя Падароска з Аргенціны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.