Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг Australian Open
Вікторыя Азаранка / Reuters
Беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У 1/32 фіналу яе саперніцай была швейцарская тэнісістка Джыл Белен Тайхман. Азаранка даволі лёгка выйграла запар два сэты 6:1, 6:2.
Яе наступнай саперніцай будзе ўкраінка Эліна Світоліна, якая на дадзены момант займае 17-ы радок у рэйтынгу WTA. Азаранка знаходзіцца на 25-й пазіцыі. Азаранка двойчы ў сваёй кар'еры выйгравала Australian Open — у 2012 і ў 2013 гадах.
Стартавала на турніры і яшчэ адна беларуска другая ракетка свету Арына Сабаленка. У першым крузе яна перамагла аўстралійку Сторм Сандэрс (128) — 5:7, 6:3, 6:2. Наступнай яе саперніцай будзе тэнісістка з Кітая Ван Сіньюй (100).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (76) выбыла з барацьбы за трафей. У першым жа крузе яна саступіла кітаянцы Жэн Сінвэнь (111) — 3:6, 6:1, 6:7 (5:10).
Victorious Vika @vika7 puts in a solid display to defeat Jil Teichmann 6-1, 6-2.#AusOpen · #AO2022 pic.twitter.com/6PpyEp9hUB
— #AusOpen (@AustralianOpen) January 19, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.