Вінаградава пасля Акрэсціна дзве гадзіны трымалі ў РУУС

Актывіста моладзевага крыла "Zмена" кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава афіцыйна папярэдзілі аб недапушчальнасці здзяйснення адміністрацыйных правапарушэнняў і крымінальных злачынстваў. Гэта адбылося раніцай 23 кастрычніка, пасля таго, як Вінаградаў адбыў чарговы 15-сутачны арышт, паведамляе БелаПАН.

Павел павінен быў вызваліцца з мінскага Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) 23 кастрычніка каля 10.00, аднак Вінаградава вывезлі з ЦІП, не ўдакладніўшы, куды менавіта.

"Верагодна, не хацелі, каб мяне сустракалі сваякі і знаёмыя пад сценамі ЦІП. У РУУС мне далі падпісаць паперу з папярэджаннем аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў, а таксама змянілі час, у які я павінен адзначацца ў міліцыі ў сувязі з прэвентыўным наглядам. Калі раней адзначацца трэба было па чацвяргах з 9 да 18 гадзін, то цяпер - па пятніцах з 9 да 10 гадзін", - расказвае Вінаградаў.

Па словах актывіста, у РУУС яго пратрымалі каля дзвюх з паловай гадзін, пасля чаго адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі