Віноўны ў гродзенскай аварыі кіроўца уцёк з-пад канвою (відэа)
Малады чалавек уцёк з лякарні, але ўрэшце яго затрымалі.
Нагадаем, што раніцай 9 верасня ў Гродне 19-гадовы кіроўца, які быў пад уздзеяннем наркотыкаў, збіў на прыпынку дзвюх жанчын. Адна з іх памерла.
Кіроўца быў дастаўлены ў рэанімацыю лякарні. Мяркуецца, што ён быў пад уздзеяннем спайсаў. Як піша партал AutoGrodno.by, да палаты хлопца быў прыстаўлены канвой. Ачуняўшы, малады чалавек выскачыў з акна палаты, пераплыў Нёман і пачаў хавацца ў лесе.
Затрымаць уцекача ўдалося праз некалькі гадзін — каля 20.30.
На кіроўцу пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, хлопец атрымаў аўтамабільныя правы два месяцы таму.
У Гродне неадэкватны кіроўца пратараніў прыпынак, загінула жанчына (відэа)