“Віцебск” вырваў перамогу ў “Лакаматыва” у ¼ фіналу Кубка Беларусі

“Віцебск” вырваў перамогу ў “Лакаматыва” у ¼ фіналу Кубка Беларусі

Футбалісты “Віцебска” вырвалі перамогу ў сапернікаў з гомельскага “Лакаматыва”. 9 сакавіка каманды сустрэліся ў матчы ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе. Віцебляне прымалі сапернікаў на сваім полі. Лік гульні заставаўся сухім ажно да 86-й хвіліны, калі гаспадары ўсё ж забілі гол (адзначыўся Антон Матвеенка). Гэты мяч і стаў пераможным для “Віцебска” —  сустрэча скончылася з лікам 1:0.

Нагадаем, што “Віцебск” атрымаў 4 месца па выніках леташняга чэмпіянату сярод каманд вышэйшай лігі, а “Лакаматыў” меў 6-е месца ў першай лізе.

Учора таксама гулялі БАТЭ  з “Іслаччу” — матч скончыўся з лікам 1:1.

Сёння ў ¼ фіналу сустрэнуцца “Шахцёр” і “Белшына”, “Дынама” (Мінск) і “Слуцк”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі