Візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску павялічыў тэрмін разгляду дакументаў у тры разы

Візавы цэнтр Іспаніі / БЕЛТА
Візавы цэнтр Іспаніі / БЕЛТА

Іспанскі візавы цэнтр у Мінску павялічвае тэрмін разгляду дакументаў да шасці тыдняў. Абвестку пра гэта заўважыў CityDog. Дагэтуль на разгляда адводзілася 15 дзён.

Іспанскі візавы цэнтр у Мінску аднавіў працу напрыканцы чэрвеня. Ён быў зачынены больш за год, і беларусам даводзілася самім ездзіць у Маскву, каб там падаць дакументы ў консульства Іспаніі.

Цяпер усе дакументы зноў можна падаваць у Мінску, але на разгляд іх па-ранейшаму будуць вазіць у Маскву.

Цяпер пры падачы дакументаў у ліпені саму візу можна будзе фактычна атрымаць хіба што ў верасні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі