“Вольныя”: пра палітвязняў, узаемадапамогу і… фемінізм — эфір

Вераніка Станкевіч 

Вераніка Станкевіч  / Еўрарадыё

Насуперак заявам пра тое, што рэжым даўно і канчаткова перамог усіх не згодных з яго панаваннем, рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. І працягвае працаваць судовы канвеер, які штодня адпраўляе беларусаў за краты. Але надыходзіць час, і па заканчэнні тэрміну зняволення людзі выходзяць на волю. І сутыкаюцца з новымі праблемамі, дапамагчы справіцца з якімі закліканая ініцыятыва “Вольныя”. Ініцыятыва, валанцёры і ментары якой ставяць мэтай дапамагчы вольным палітвязням Беларусі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве.

Што змянілася за час працы ініцыятывы і з якімі праблемамі сёння найчасцей даводзіцца сутыкацца? Ці ёсць падтрымка з боку грамадства і ці застаюцца беларусы такімі ж салідарнымі, як і раней? Як ацэньваюць прадстаўнікі ініцыятывы свой удзел у Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету і якое дачыненне мае да “Вольных” пытанне фемінізму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі