Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 12,6 мільёна рублёў

Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 12,6 мільёна рублёў

У Цэнтральным судзе Мінску 3 траўня разглядалася адміністрацыйная справа кіраўніка руху салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка. Як перадае Радыё "Свабода", суд пастанавіў аштрафаваць актывіста на 12,6 млн рублёў (60 базавых велічыняў). Па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне міліцыі) пратакол вернуты ў РУУС на дапрацоўку — "для ўхілення недахопаў".

Па словах самога Сіўчыка, суддзя выносіла рашэнне каля паўтары гадзіны. Усё грунтавалася на сведчаннях міліцыянтаў, і гэтыя сведчанні памяняліся, распавёў актывіст.

Як паведамлялася раней, Сіўчыка затрымалі 19 красавіка ў тры гадзіны ночы. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі. Суд, які праходзіў 20 красавіка, вярнуў пратаколы на дапрацоўку ў сувязі з тым, што час і месца правапарушэння не адпавядалі пратаколу затрымання. Наступнае судовае пасяджэнне Сіўчыку прызначылі на 21 красавіка. Прычым позву яму ўручылі супрацоўнікі міліцыі ў падʼездзе яго дома ў 22 гадзіны 20 красавіка.

21 красавіка Сіўчык папрасіў перанесці працэс, бо яго адвакат не мог прысутнічаць на судзе. Суддзя Вікторыя Шабуня хадайніцтва задаволіла і перанесла пасяджэнне на 3 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі