Вядоўцу і гукарэжысёра "Альфа Радыё" затрымалі сілавікі
Затрыманыя супрацоўнікі "Альфа Радыё"
Сілавікі затрымалі вядоўцу і гукарэжысёра "Альфа Радыё". Відэа з імі з'явілася ў праўладным тг-канале.
Вядоўца радыёстанцыі кажа, што ў 2020-м галасавала за Святлану Ціханоўскую, фатаграфавала бюлетэнь і адпраўляла яго ў чат-бот плаформы "Голас". Таксама жанчына гаворыць, што сілавікі знайшлі ў яе тэлефоне відэа з пратэстаў.
У сацсетках затрыманая жанчына падпісаная як Наталля Жукоўская, высветліла "Медыязона".
Яе калега кажа, што быў падпісаны на "дэструктыўныя тэлеграм-каналы", пакідаў там каментары, аднак потым "выдаліў іх".
Аўтары канала не ўдакладняюць, па якім артыкуле затрымалі супрацоўнікоў радыё і што з імі цяпер.
Па словах сілавікоў, данос на супрацоўнікаў напісала кіраўніцтва радыёстанцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.